Хакеісты "Ліды" і "Нёмана" дабіліся "сухіх" перамог у матчах экстралігі

Хакеісты "Ліды" прымалі аршанскі "Лакаматыў". Гаспадары выйшлі наперад ужо на 38-й секундзе матча намаганнямі Івана Шумскага, наступную шайбу гледачы ўбачылі толькі ў канцы трэцяга перыяду - Павел Баярчук устанавіў канчатковы лік 2:0.