Беларуская тэнісістка Хамуцянская выйграла турнір у Ташкенце 

Сёння ў фінале спаборніцтва ў сталіцы Узбекістана беларуска адолела ў трохсэтавым паядынку расійскую тэнісістку Дар'ю Ягораву - 3:6, 6:2, 6:2. На шляху да вырашальнага матча Дар'я Хамуцянская перамагла індыйскую тэнісістку Ваідзехі Чаўдхары, літоўку Лайму Уладсан і дзвюх расіянак - Сафію Суславу і Кацярыну Тупіцыну.