У Беларусі стартавала кампанія "Збяром дзяцей у школу"

Беларускі Чырвоны Крыж збірае, закупляе і перадае дзецям паўнацэнныя школьныя наборы і рукзакі з усімі патрэбнымі прыладамі. Гэта патрэбна, каб у кожнага дзіцяці былі ўсе ўмовы для вучобы, а пачатак навучальнага года прыносіў толькі радасць.