Беларускі Жарская і Ярмантовіч перамаглі на этапе юніёрскага Кубка Азіі па дзюдо

Пераможцамі спаборніцтваў юніёрак да 21 года сталі нашы Алісія Жарская і Соф'я Ярмантовіч. На шляху да золата ў вазе да 52 кг Алісія перамагла саперніц з Расіі, Манголіі і Аўстраліі, а Соф'я ў катэгорыі да 70 кг была мацнейшай за прадстаўніц Ганконга, Саудаўскай Аравіі і Рэспублікі Карэя.