Беларускія барцы Валеўскі і Хаслаханаў перамаглі на турніры ў Санкт-Пецярбургу
Нашы атлеты заваявалі дзве залатыя і дзве бронзавыя ўзнагароды. Перамогі
ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Ілья Валеўскі (да 82 кг) і Абубакар
Хаслаханаў (да 97 кг), трэцяе месца пасля паражэнняў у паўфіналах
занялі Вячаслаў Жагалаў (да 77 кг) і Захар Штачэнка (да 72 кг).