Беларускі Пятрова і Іванова ўзялі золата і бронзу чэмпіянату Еўропы-U21 у стральбе з пісталета

Удзел у кваліфікацыі ў Францыі прынялі 44 дзяўчыны, Кацярына Іванова прайшла ў фінальную васьмёрку з другім вынікам, Аляксандра Пятрова была чацвёртай.