У Мінскай вобласці трэба будзе ўбраць 406 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур

У Мінскай вобласці трэба будзе ўбраць 406 тыс. га збожжавых і зернебабовых культур без уліку грэчкі, проса і кукурузы на зерне. Аб гэтым на селектарнай нарадзе пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі расказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.