"Нясе любоў і радасць". Творчая група Вялікага тэатра расказала пра новую пастаноўку "Дон Кіхота"

"Дон Кіхот" Людвіга Мінкуса, адзін з самых папулярных класічных балетаў, вяртаецца на сцэну Вялікага тэатра Беларусі ў абноўленым выглядзе. Гэта сёмая пастаноўка названага балета ў гісторыі беларускага тэатра.