Маскоўская вобласць стане месцам правядзення наступнага Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі ў красавіку 2024 года

Удзельнікі XII форуму, які праходзіць у Брэсце, падтрымалі прапанову міжнароднай асацыяцыі "Пародненыя гарады" аб правядзенні ў красавіку 2024 года ў Маскоўскай вобласці наступнай сустрэчы. Яна будзе прысвечана 60-годдзю міжнароднай асацыяцыі "Пародненыя гарады" і 80-годдзю першага ў свеце параднення савецкага Сталінграда і англійскага Ковентры.