Вытворчасць малака, інвестыцыі. Якія кропкі росту на пяцігодку бачыць кіраўніцтва Віцебскай вобласці
Гаворачы аб прапанове стварыць у рэгіёне замест існуючых шасці два
аграхолдынгі - малочнага і мяснога напрамку, старшыня аблвыканкама
расказаў, што ў гэтым пытанні абапіраюцца на вопыт беларускіх
прадпрыемстваў, якія пайшлі па шляху ўзбуйнення. Аляксандр Субоцін
адзначыў, што на Віцебшчыне засталося нямала дробных
сельгаспрадпрыемстваў і іх работу трэба аптымізаваць.