У Мінсельгасхарчы расказалі, з якіх краін пастаўляецца агародніна ў Беларусь у міжсезонны перыяд

"Амаль 95 працэнтаў усіх агуркоў завозяць у Беларусь у міжсезонны перыяд з Расійскай Федэрацыі, астатнія 5 працэнтаў - з Турцыі, Узбекістана, Ірана. Таматы ў асноўным пастаўляюцца з Расіі, Турцыі, Азербайджана і Туркменістана", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.