Гарнасько і Салас узялі золата і серабро ў практыкаванні з абручом на этапе Кубка выкліку  

Праграму заключнага дня спаборніцтваў адкрыў фінал у практыкаванні з абручом. Абедзве беларускія грацыі набралі за свае праграмы па 29,250 бала, але па дадатковым паказчыку Гарнасько абышла Салас і заваявала золата, у Настассі - серабро.