Гістарычная драма, дакументальныя фільмы і камедыя. Дні беларускага кіно праходзяць у Азербайджане
У час адкрыцця Дзён беларускага кіно азербайджанскія гледачы ўбачылі
фільм "Ліст чакання" рэжысёра Аляксандра Яфрэмава. У праграме таксама
гістарычная драма "На другім беразе", дакументальныя фільмы "Перазвон" і
"Краіна выратаванага волата", камедыя "Кіношнікі". Дні беларускага кіно
ў Азербайджане праходзяць з 1 па 3 красавіка ў час Дзён культуры
Беларусі ў Азербайджане.