Прамаў і Дронь сталі пераможцамі паўмарафону One Run у Мінску

Удзел у забегу ў сталіцы прынялі амаль 1,8 тыс. аматараў спорту з Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Арменіі і Егіпта. На самай прэстыжнай дыстанцыі на 21,1 км у мужчын першае месца заняў тытулаваны беларускі марафонец Уладзіслаў Прамаў, які паказаў час 1 гадз 2 мін 22 сек.