"Гуртам зрабілі добрую справу". Каманда БЕЛТА дапамагла навесці парадак у сацыяльным пансіянаце "Малінаўка"

Дапамагчы ў прыбіранні тэрыторыі ля пансіяната адправіліся амаль 20 супрацоўнікаў БЕЛТА: журналісты, фотакарэспандэнты, рэдактары, аператары. Іх забяспечылі пасадачным матэрыялам і інвентаром і абрысавалі фронт работ.