Вянок з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі ўсклалі да Вечнага агню ў Маскве

"Пасол Аляксандр Рагожнік і дыпламаты пасольства Беларусі ў Расіі ўсклалі вянок і кветкі да Вечнага агню на Магіле Невядомага Салдата і памятных знакаў "Горад-герой Мінск" і "Брэсцкая крэпасць-герой" у Аляксандраўскім садзе Крамля з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь", - праінфармавалі ў дыпмісіі.