Беларусь і Перу абмеркавалі перспектывы развіцця ўзаемнага дыялогу 

Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Перу ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Мануэля Аўгуста дэ Касіа Клювера. Бакі разгледзелі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-перуанскага дыялогу ў сферах узаемнага інтарэсу.