Біятэхналогіі ў АПК і фармацэўтыцы. Шлычкоў расказаў, якія праекты будучага рэалізуюцца ў Беларусі

Важнейшы механізм рэалізацыі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі - навукова-тэхнічныя праграмы, адзначыў Сяргей Шлычкоў. У 2022 годзе выконваліся 23 навукова-тэхнічныя праграмы, у тым ліку 14 дзяржаўных, 8 галіновых і адна рэгіянальная.