Балгарскі "Лудагорац" будзе сапернікам мінскага "Дынама" ў Лізе чэмпіёнаў
У першым кваліфікацыйным раўндзе сапернікамі чэмпіёна Беларусі мінскага
"Дынама" будуць футбалісты балгарскага клуба "Лудагорац" з Разграда.
Першую сустрэчу падапечныя Вадзіма Скрыпчанкі правядуць 8 або 9 ліпеня
на выездзе, паядынак у адказ адбудзецца 15 або 16 ліпеня.