У Беларусі павышаюцца тарыфы на ЖКП
Тарыфы на цеплаэнергію павялічваюцца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3
працэнта. Падаражэнне плацяжу складзе крыху больш за 3 рублі (для
тыпавой кватэры). Таксама з 1 чэрвеня павялічваюцца тарыфы на
электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.