Замежныя журналісты змогуць асвятляць вучэнні "Захад-2025"
Прадстаўнікам замежных СМІ, зацікаўленым у асвятленні вучэнняў,
неабходна накіраваць адпаведную заяўку ў Міністэрства замежных спраў
Рэспублікі Беларусь не пазней за 28 жніўня 2025 года. Пералік
дакументаў, неабходных для атрымання акрэдытацыі, размешчаны на
інтэрнэт-старонцы МЗС Беларусі.