На рэспубліканскім суботніку сабрана каля Br19,4 млн
Наталля Пяткевіч адзначыла, што да суботніка далучыліся 2,3 млн чалавек.
"У Год добраўпарадкавання мы ўпершыню правялі два рэспубліканскія
суботнікі за год. Вельмі прыемна, што, нягледзячы на дажджлівае надвор'е
ў Мінску і, магчыма, у іншых гарадах, у гэтым мерапрыемстве
паўдзельнічала вялікая колькасць чалавек", - падзялілася яна.