Беларускія байдарачніцы заваявалі бронзу ў чацвёрцы на этапе Кубка свету ў Венгрыі
Медаль нашай камандзе прынёс першы ж фінал на канале ў Сегедзе. У
вырашальным заездзе на 500 м сярод жаночых байдарак-чацвёрак трэцяе
месца з рэзультатам 1 мін 30,79 сек занялі Маргарыта Ткачова,
Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер.