Беларуска Арына Мартынава выйграла золата маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе

Першую ўзнагароду беларускай камандзе прынесла Арына Мартынава, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 55 кг. Напярэдадні наша спартсменка паслядоўна перамагла дзяўчат з Узбекістана, ЗША і Украіны і выйшла ў фінал, які адбыўся сёння.