БУТБ плануе павялічыць суму біржавых здзелак з Ленінградскай вобласцю

Ключавымі кропкамі росту могуць стаць вырабы з чорных металаў, ферасплавы, палімеры, будматэрыялы і мяса-малочная прадукцыя. Паводле слоў прадстаўніка БУТБ, названыя тавары ўжо займаюць значную долю ў суме здзелак удзельнікаў таргоў з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.