"Цёплае надвор#039;е захаваецца, але без дажджоў не абыдзецца". Прагноз сіноптыкаў з 19 па 24 верасня

У аўторак, 19 верасня, ноччу па поўначы пройдуць невялікія дажджы, а днём пераважна па заходняй палавіне кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, днём парывісты.