Краіны ЕАЭС маюць намер сумесна змагацца з парушэннямі інтэлектуальнай уласнасці ў інтэрнэце

Калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адобраны і накіраваны ў краіны ЕАЭС на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне два праекты міжнародных дагавораў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.