Прахадныя балы, конкурс, рэйтынг спецыяльнасцей. ВНУ Беларусі падвялі вынікі прыёмнай кампаніі
У прыватнасці, у БДУ на дзённую бюджэтную форму залічана 2607
абітурыентаў, з якіх 69 ваеннага факультэта. Сярод залічаных па выніках
ЦТ і ЦЭ 95 працэнтаў абітурыентаў набралі 300 балаў і вышэй. 110
першакурснікаў - пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд,
лаўрэаты спецфондаў.