"Сталіца" выйшла наперад у паўфінале чэмпіянату Беларусі па міні-футболе
На паркеце мінскага спарткомплексу "Уручча" чэмпіёны краіны абыгралі ў
авертайме гомельскі ВРЗ з лікам 4:2. Чацвёрты паядынак адбудзецца 31 мая
ў Гомелі, і калі мінчане перамогуць, то выйдуць у фінал.