Протас прызнаны першай зоркай матчу Амерыканскай хакейнай лігі  

"Хершы" на сваім лёдзе ў серыі пасляматчавых кідкоў абыграў "Ліхай Вэлі" (4:3). Беларускі нападаючы стаў аўтарам вырашальнага буліту і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы.