Беларускія палярнікі пачалі рэалізацыю навуковых праграм у Антарктыдзе

У гонар адкрыцця 16-га антарктычнага сезона на флагштоках Беларускай антарктычнай палявой базы Гара Вячэрняя быў узняты дзяржаўны сцяг Беларусі і сцяг НАН Беларусі, паведаміў у Прэзідыум НАН Беларусі начальнік 16-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў.