Прэзідэнт Узбекістана адзначыў плённае старшынства Беларусі ў ЕАЭС
Прэзідэнт Узбекістана далучыўся да слоў удзячнасці іншых удзельнікаў
саміту і падзякаваў беларускаму лідару за традыцыйны прыём і высокі
ўзровень арганізацыі сустрэчы. Шаўкат Мірзіёеў таксама адзначыў плённае
старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у перыяд якога
прыкметна актывізавалася шматбаковае практычнае ўзаемадзеянне.