Сербскі форвард Зечавіч папоўніў склад БК "МІНСК"

Аляксандр Зечавіч пачынаў кар'еру на радзіме, а з 2016 года гуляў у ЗША за студэнцкія каманды. З 2020 года ён перабраўся ў славацкі клуб "Гандлава", потым выступаў ва Украіне за "Харкаўскіх сокалаў", у Ізраілі - у складзе "Бней-Герцліі", а мінулы сезон правёў у польскім клубе "Зялёна Гура".