Праблемы ёсць, але мы прывыклі іх вырашаць. Банкіры на нарадзе ў Лукашэнкі расказалі пра складанасці работы

Асноўнымі кампанентамі стратэгіі па фінансаванні эканомікі застаюцца даступнасць крэдытных рэсурсаў, эфектыўнасць праектаў, іх акупнасць, інавацыйнасць выпускаемай прадукцыі, яе канкурэнтнасць. У якасці крыніц фінансавання выкарыстоўваюцца ўнутраныя і знешнія пазыкі.