Маладыя настаўнікі, профільная адукацыя. Пра што гавораць на форуме педагагічных работнікаў у Мінску

У бягучым годзе больш за 1 тыс. маладых педагогаў прыходзяць у сталічныя школы. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час Мінскага гарадскога адукацыйнага форуму педагагічных работнікаў "Сталічная адукацыя: час канструктыўнага ўзаемадзеяння і развіцця".