Светлая памяць. Дэпутаты ўсклалі кветкі да брацкай магілы ў парку Чалюскінцаў у Мінску

"9 Мая, Дзень Перамогі - гэта асаблівае свята. З аднаго боку, радаснае свята: 8 мая быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі фашысцкай Германіі, 9 мая пастаўлена кропка ў кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайне. З другога боку, сумны, паколькі мільёны людзей загінулі ў горне вайны", - адзначыў Ігар Сергяенка ў каментарыі журналістам пасля ўскладання.