МЗС Беларусі і Расіі правялі раўнд кансультацый па бяспецы ў Еўропе

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра Ігар Сякрэта, расійскую - намеснік міністра Аляксандр Грушко. У час кансультацый адбыўся грунтоўны абмен думкамі аб перспектыўных напрамках сумеснай работы ў рамках АБСЕ, а таксама аб стане спраў і каардынацыі дзеянняў у адносінах да ЕС, НАТА і Савета Еўропы.