Да +22°С чакаецца ў Беларусі 23 жніўня
У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе без істотных
ападкаў, днём пераважна на паўночным захадзе краіны пройдуць невялікія
кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час
у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца заходні 3-8 м/с.