Інвестыцыйныя дні Беларусі праходзяць у Італіі
Для італьянскіх кампаній, зацікаўленых у развіцці бізнесу ў нашай
краіне, праводзяцца прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей. Арганізатарам
выступае НАІП сумесна з пасольствам Беларусі ў Італіі і
Гандлёва-прамысловай палатай Італія - Беларусь. Першае такое
мерапрыемства адбылося ў Вероне.