Мінсельгасхарч падрыхтаваў рэкамендацыі па ахове бульбы ад фітафтарозу
Штогадовыя страты ўраджаю бульбы ад хваробы складаюць ад 10 працэнтаў да
15 працэнтаў. У гады шырокага распаўсюджвання інфекцыйнай хваробы
раслін на значнай тэрыторыі страты ўраджаю могуць дасягаць 70 працэнтаў і
больш. Паражаюцца хваробай розныя часткі раслін: клубні, сцёблы, лісце,
кветаносы, ягады і інш.