Беларускі каратыст Бандалетаў узяў дзве сярэбраныя ўзнагароды на турніры ў Казахстане  

Наш спартсмен заваяваў сярэбраны медаль у дысцыпліне ката сярод атлетаў да 20 гадоў, а таксама стаў другім у дарослай узроставай катэгорыі. Усяго ўдзел у спаборніцтвах у Астане прынялі больш за 500 каратыстаў з шасці краін.