Урад унёс змяненні ў заканадаўства аб біржавым гандлі малочнай прадукцыяй на экспарт
		
		У прыватнасці, пералік малочнай прадукцыі, абавязковай для продажу праз 
БУТБ, дапаўняецца сухім натуральным малаком і сметанковым маслам 
тлустасцю 72,5 працэнта. Раней выкарыстанне біржы было абавязковым 
толькі пры экспарце сухога абястлушчанага малака і сметанковага масла 
тлустасцю 82,5 працэнта.