Вытворчасць высокафункцыянальнай пражы новага пакалення рыхтуецца да запуску ў Слоніме
Старшыня канцэрна Надзея Лазарэвіч наведала ААТ "Слонімская
камвольна-прадзільная фабрыка", дзе азнаёмілася з ходам рэалізацыі
вялікага інавацыйнага праекта па вытворчасці высокафункцыянальнай пражы
новага пакалення. Тут будзе наладжаны выпуск многакампанентнай і
аднакампанентнай пражы з асаблівымі ўласцівасцямі на аснове гібкіх
тэхналогій.