Праект БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" атрымаў статуэтку "Залатая Літара"

Праект стаў пераможцам у намінацыі для рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў "Лепшы сеткавы праект рэдакцыі СМІ". Яшчэ адной статуэткі "Залатая Літара" ўдастоена рэдактар аддзела эканамічнай інфармацыі БЕЛТА Валерыя Гаўрылава за лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі.