Беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/16 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі

У 1/32 фіналу беларуска за дзве гадзіны перамагла ў трохсэтавым паядынку брытанку Эму Радукану (12) - 3:6, 6:1, 6:1. У першым крузе Аляксандра Сасновіч выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) - 6:4, 6:1, а ў трэцім раўндзе будзе сапернічаць з пераможцай сустрэчы паміж немкай Ангелікай Кербер (17) і францужанкай Эльзай Жакмо (215).