Зараджэнне традыцыі. Гонкі на драганботах стартавалі на Свіслачы
За прызы першай у гісторыі "Гонкі на драганботах" пазмагаюцца студэнты
многіх ВНУ краіны. Гасцямі мерапрыемства сталі алімпійскія чэмпіёны ў
веславанні на каноэ Аляксандр і Андрэй Багдановічы, а таксама
шматразовая чэмпіёнка свету і Еўропы ў веславанні на байдарках Марына
Літвінчук, якія правялі аўтограф-сесію.