Больш за 14 тыс. юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у рэспубліканскай анлайн-віктарыне "Старонкі памяці"

Віктарына - сумесны праект Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і электроннага адукацыйнага рэсурсу SkyBel, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.