Беларускія весляры сталі ўладальнікамі 50 узнагарод Вялікай маскоўскай рэгаты

Сярод россыпу ўзнагарод у скарбонцы беларусаў - 26 залатых медалёў, 14 сярэбраных і 10 бронзавых. Усяго ў турніры прынялі ўдзел больш за 1300 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Сербіі, Ірана і Арменіі. За тры дні яны разыгралі 69 камплектаў узнагарод у розных класах суднаў.