Беларускія батутысткі выйгралі камандны турнір на III Гульнях краін СНД
Барацьбу за медалі ў жаночым турніры вялі батутысткі з пяці краін, у
склад кожнай са зборных увайшлі па тры дзяўчыны. Нашу каманду
прадставілі Кацярына Яршова, Яна Лебедзева і Віялета Бардзілоўская.