Дасягнуць прарыўных вынікаў на крыптарынку. Нацбанк падрыхтаваў праекты новых заканадаўчых рашэнняў

Функцыянаванне крыптарынка ў Беларусі кіраўнік Нацбанка назваў вельмі актуальнай тэмай. Цяпер такі рынак у краіне працуе праз крыптаабменнікі, крыптабіржы кампаній, якія зарэгістраваны ў Парку высокіх тэхналогій.